«Гэта адказ на напады Ізраіля на нашых людзей, вёскі і гарады на ўсходзе краіны і забойства аднаго з нашых людзей», - гаворыцца ў заяве ліванскай радыкальнай палітычнай партыі «Хезбала».
Учора адзін чалавек загінуў у выніку ізраільскіх авіяўдараў каля гораду Баальбэк у паўночна-ўсходнім рэгіёне Лібану. Гэта быў другі налёт на пазіцыі «Хезбалы» пасля пачатку нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Ізраільскія ваенныя пацвердзілі, што іх знішчальнікі нанеслі ўдары па двух аб'ектах, якія належаць «ВПС Хезбалы».
Сёння групоўка абвясціла, што яе кіраўнік Хасан Насрала сустрэўся з Халілам аль-Хая, вядучым членам палітычнага бюро ХАМАС. Мэтай сустрэчы было абмеркаванне спынення агню паміж Ізраілем і сектарам Газа, а таксама падтрымка для ХАМАС. «Хезбала» неаднаразова заяўляла, што спыніць напады на Ізраіль магчыма толькі праз спыненне агню ў Газе.
Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант заявіў, што спыненне агню ў Газе не зменіць мэты Ізраіля па выцісканні «Хезбалы» з паўднёвага Лівана.
ПР/юл